Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла на старце турніру WTA-500 у Токіа з прызавым фондам $1,2 млн, паведамляе БелТА.
Сёння ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнда беларуска, якая займае 122-е месца ў сусветным рэйтынгу, за дзве гадзіны перайграла 50-ю ракетку планеты ўкраінскую тэнісістку Юлію Старадубцаву — 6:4, 7:5. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе прадстаўніца Узбекістана Каміла Рахімава (67-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Спаборніцтвы ў японскай сталіцы завершацца 1 лістапада.