Top.Mail.Ru
469

Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі Уімблдонскага турніру

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (108-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў фінал кваліфікацыі Уімблдонскага турніру, паведамляе БелТА.


У паядынку другога раўнда беларуска сустракалася з расіянкай Аксанай Селехмецьевай (145) і перамагла ў дзвюх партыях — 6:2, 6:3. Заўтра ў вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Уімблдона Сасновіч будзе сапернічаць з прадстаўніцай Латвіі Дар’яй Семяністай (131), якая абгуляла беларускую тэнісістку Ірыну Шымановіч (170) — 6:4, 6:2. Учора ў стартавым матчы Сасновіч разграміла іспанку Карлоту Марцінес Сірэс (228) — 6:0, 6:0, а Шымановіч адолела на дзвюх тай-брэйках брытанскую тэнісістку Амелію Раецкі (421) — 7:6 (8:6), 7:6 (7:6).

Дзве беларускі адразу стартуюць з асноўнага этапа — першая ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Уімблдонскі тэнісны турнір пройдзе з 30 чэрвеня па 13 ліпеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю