Top.Mail.Ru

Сасновіч згуляе ў асноўнай сетцы турніру WTA-500 у Токіа

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (122-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў асноўную сетку турніру WTA-500 у Токіа з прызавым фондам $1,2 млн, паведамляе БелТА.



Сёння ў вырашальным паядынку кваліфікацыі Сасновіч перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Узбекістана Камілу Рахімаву (67) — 6:4, 6:4. Сустрэча прадаўжалася роўна 2 гадзіны.

У першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска перайграла 50-ю ракетку планеты ўкраінскую тэнісістку Юлію Старадубцаву — 6:4, 7:5.

Спаборніцтвы ў японскай сталіцы завершацца 1 лістапада


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю