Top.Mail.Ru
249

Сацішвілі падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»

Нападаючы хакейнага мінскага «Дынама» Данііл Сацішвілі падпісаў новы кантракт з «зубрамі» на тры гады. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу сталічнага клуба.


Сацішвілі дэбютаваў у КХЛ у чэмпіянаце-2022/23. У мінулым сезоне 21-гадовы нападаючы правёў 51 матч за «зуброў» і набраў 11 (5+6) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+11». 

Усяго ў лізе Данііл Сацішвілі згуляў за «Дынама» ў 114 паядынках і зарабіў 25 (16+9) дзейсных балаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю