Амаль трыдцаць гадоў таму ў прыходзе Мінскага храма абраза Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» пачалі дзейнічаць Сацыяльныя майстэрні — праект, які на тыя дні ў Беларусі не меў сабе падобных.
У наш час майстэрні даюць магчымасці прафесійнай рэабілітацыі і інтэграцыі для людзей з тымі ці іншымі недахопамі ў здароўі. Праграмы навучання і працоўнай дзейнасці спрыяюць развіццю асабістых якасцей і навыкаў, дапамагаюць удзельнікам абраць для сябе адпаведную занятасць. Выхаванцы сацыяльных майстэрань займаюцца спортам, наведваюць музеі і канцэрты, развіваюць мастацкія здольнасці.

У Мінску адбыўся дабрачынны канцэрт, які меў мэту падтрымаць дзейнасць Сацыяльных майстэрань, яшчэ больш прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў міласэрнасці, духоўнага выхавання і дапамогі апынуўшымся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Урачыстая прэзентацыя прайшла ў культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы». Пад кіраўніцтвам знаўцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ладзіліся майстар-класы для дзятвы і дарослых. На сцэне канцэртнай залы юныя таленты знаёмілі з цікавымі харэаграфічнымі і вакальнымі нумарамі.

На пачатку свята кіраўнік Сацыяльных майстэрань кандыдат псіхалагічных навук, Лаурэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Марына Краўцова зазначыла, што на пачатку дзейнасці майстэрань іх заснавальнікі яшчэ не мелі гатовых праграм, методыкі. Але яны шчыра імкнуліся разглядзець здольнасці, а часам і таленты ў кожным дзіцяці. Сёння мадэль выхавання разпрацаваная ў майстэрнях стала запатрабаванай на дзяржаўным ўзроўні, атрымала прызнанне і за мяжой. Усе, хто прыйшоў у калектыў майстэрань за мінулыя дзесяцігоддзі — адна дружная сямья.

Здымкі гэтага фотарэпартажа даюць магчымасць убачыць удзельнікаў свята дабрачыннасці — людзей розных узростаў. Адны з іх навучаюць тэорыі і практыцы жыцця ў грамадстве, іншыя з удзячнасцю засвойваюць гэтыя жыццёва неабходныя веды і уменне.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара