Top.Mail.Ru

Сацыяльныя ўстановы Віцебскай вобласці далучаюцца да рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць»

1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, ва ўсіх сацыяльных пансіянатах паўночнага рэгіёна пройдзе дзень адкрытых дзвярэй для кіраўнікоў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, фондаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый. 



— Галоўная мэта мерапрыемства — інфармаванне аб умовах пражывання людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы з боку дзяржавы, у сацыяльных пансіянатах, — пазначыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў. — Мы гатовы паказаць на месцах пакоі для пражывання, сталовыя, харчаблокі, бытавыя памяшканні, залы работы гурткоў, майстэрні, тэрыторыі — усё, што зацікавіць наведвальнікаў.

Такія сустрэчы часта наводзяць гасцей на думкі аб рэалізацыі сумесных праектаў, напрыклад, па выпуску сувенірнай прадукцыі, арганізацыі невялікай вытворчасці. Да таго ж, кіраўнікі ўмацоўваюцца ў меркаванні аб аказанні сацустановам пасільнай спонсарскай дапамогі, што садзейнічае паляпшэнню якасці жыцця пражываючых і падапечных. 

У Віцебскай вобласці 15 сацыяльных пансіянатаў, адзін з якіх — дзіцячы. У іх пражывае каля 4 тыс. грамадзян. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА,

Фота зроблена ў сацыяльным пансіянаце «Зорны» (Аршанскі раён).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю