Мінімум восем рыбакоў сталі ахвярамі ўдараў авіяцыі аравійскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй па ўзбярэжжы еменскай правінцыі Таіз на паўднёвым захадзе краіны. Аб гэтым піша SB.by.
Як адзначае ТАСС, увечары 20 кастрычніка падкантрольнае хусітам з еменскага мяцежнага руху «Ансар Алах» агенцтва SABA паведаміла, што саудаўская авіяцыя нанесла два ўдары па двух рыбацкіх лодках на ўзбярэжжы Эль-Кадха ў прыбярэжным раёне Зубаб, з-за чаго загінулі восем. Паводле версіі агенцтва, спачатку нападу падвергнулася судна, якое стаяла на якары непадалёк ад берага. Потым самалёты нанеслі ўдар па рыбаках, якія выжылі пасля першага налёту, калі тыя імкнуліся выратавацца на іншай лодцы, што прывяло да гібелі ўсіх.