Top.Mail.Ru
229

Савет Міністраў зацвердзіў пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

Сфера інтарэсаў

Пагадненне замацоўвае асноўныя механізмы і кірункі супрацоўніцтва ў сферы прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, паведамілі ў ДКНТ.

У прыватнасці, прадугледжаны такія кірункі супрацоўніцтва, як абмен інфармацыяй аб заканадаўстве і правапрымяняльнай практыцы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці; супрацоўніцтва праваахоўных і мытных органаў; укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сферы аховы і абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавым асяроддзі; узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках; прафесійная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і правядзенне сумесных навуковых мерапрыемстваў.

Каардынацыйным органам вызначаны Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Пагадненне ўступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні ўрадамі Беларусі і Расіі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю