На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях падатковых праваадносін», паведаміла БелТА.
«Асноўны акцэнт зроблены на кропкавай настройцы і адаптацыі да ўмоў, што змяняюцца. Прадугледжана рэалізацыя базавых, дадатковых фіскальных і іншых мер падатковай палітыкі. Адзін з кірункаў — базавыя штогадовыя меры падатковай палітыкі: індэксацыя на сярэднегадавы, прагнозны параметр інфляцыі ставак падаткаў, якія ўстаноўлены ў беларускіх рублях, павелічэнне ставак акцызаў, у тым ліку з улікам міжнародных абавязацельстваў у рамках дагавора аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках паміж Беларуссю і Расіяй», — адзначыў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.