Top.Mail.Ru

Саюзны Саўмін адобрыў праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2027 год

Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы прыняў пастанову, якой адобраны праект Дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2027 год». Дакумент апублікаваны на сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.



У праекце дэкрэта вызначаны асноўныя характарыстыкі бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2027 год: прагназуемы агульны аб’ём даходаў бюджэту Саюзнай дзяржавы ў суме 8 060 336,60 тыс. расійскіх рублёў, агульны аб’ём расходаў бюджэту Саюзнай дзяржавы ў суме 6 244 635,66 тыс. расійскіх рублёў, прафіцыт бюджэту Саюзнай дзяржавы ў суме 1 815 700,94 тыс. расійскіх рублёў.

Устанаўліваецца, што даходы бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2027 год фарміруюцца за кошт штогадовых узгодненых адлічэнняў дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў суме 6 918 551,30 тыс. расійскіх рублёў, у тым ліку Расійскай Федэрацыі ў суме 4 497 058,30 тыс. расійскіх рублёў, Рэспублікі Беларусь у суме 2 421 493,00 тыс. расійскіх рублёў.

Акрамя адлічэнняў Беларусі і Расіі, у даходы бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2027 год плануецца ўключыць непадатковыя даходы, у тым ліку атрыманыя ад уласнасці Саюзнай дзяржавы, атрыманыя пры размяшчэнні сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы на банкаўскіх укладах, а таксама сродкі, атрыманыя ў выніку прымянення мер грамадзянска-прававой, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, і астаткі сродкаў бюджэтаў Саюзнай дзяржавы мінулых гадоў.

Прафіцыт бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2027 годзе будзе накіроўвацца Саветам Міністраў па ўзгадненні з Парламенцкім сходам на фінансаванне праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, зацверджаных у IV квартале 2026 года і да 1 кастрычніка 2027 года.

Савет Міністраў СД пастанавіў унесці праект дэкрэта «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2027 год» для разгляду ў Парламенцкі сход.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю