Top.Mail.Ru

Саюзныя парламентарыі абмеркавалі практыку прымянення экалагічнага збору ў Беларусі і РФ

Сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце і па прамысловасці і гандлі адбылося ў Мінску і Маскве ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, паведамляе БелТА.



Была абмеркавана практыка прымянення экалагічнага збору ў Саюзнай дзяржаве. Парламентарыі прынялі да ведама інфармацыю аб дзеючых у Беларусі і Расіі правілах разліку і выплаты экалагічнага збору вытворцамі, якія выкарыстоўваюць другасную сыравіну, і адзначылі, што ў дзвюх краінах сфарміраваны падобныя падыходы да рэалізацыі прынцыпу пашыранай адказнасці вытворцы.


Дэпутаты рэкамендавалі Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, Міністэрству прыродных рэсурсаў і экалогіі РФ і іншым зацікаўленым ведамствам прадоўжыць работу па збліжэнні прававога рэгулявання ў сферы абыходжання з адходамі ў рамках праекта асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2027-2029 гады.


Яшчэ яна ключавая тэма пасяджэння — праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2027 год. Як расказаў журналістам па выніках пасяджэння старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па транспарце Юрый Панфілаў, праектам саюзнага бюджэту прадугледжана фінансаванне 5 праграм, 3 праектаў і 36 мерапрыемстваў. Акрамя таго, падрыхтаваны яшчэ тры новыя праграмы і адзін саюзны праект, якія пасля зацвярджэння саюзным Саўмінам таксама пачнуць фінансавацца ў наступным годзе.


У якасці прыкладу таго, як працуюць саюзныя праекты, Юрый Панфілаў прывёў арганізацыю трансгранічных прыгарадных чыгуначных зносін паміж Оршай, Віцебскам і Смаленскам. «Праект працуе 7 месяцаў, за гэты час перавезена 65,5 тыс. пасажыраў», — адзначыў ён. Паводле слоў парламентарыя, аб’ём пасажырапатоку склаў 400% ад першапачаткова запланаванага. «Гэта значыць для грамадзян Беларусі і Расіі гэты праект, безумоўна, выгадны і зручны. Мы ідзём, як гавораць, ад зямлі з рашэннямі, што прымаюцца на ўзроўні Саюзнай дзяржавы», — канстатаваў парламентарый.

Па выніках пасяджэння прыняты рашэнні, якія будуць накіраваны ў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, профільныя міністэрствы дзвюх краін і пасольства Беларусі ў Расіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю