Top.Mail.Ru

Саюзныя парламентарыі абмеркавалі забеспячэнне роўных правоў для грамадзян Беларусі і Расіі ў атрыманні медыцынскай дапамогі

Аднолькавы падыход

Што прапануецца ўдасканаліць?

Учора ў Маскве на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу па ахове здароўя, у якім прынялі ўдзел старшыня камісіі Валерый Малашка і дэпутат Дзмітрый Шаўцоў, абмеркавалі пытанне рэалізацыі роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі пры атрыманні медыцынскай дапамогі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Парламентарыям была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці міністэрстваў па выкананні рашэння Савета Парламенцкага Сходу ад 23 верасня 2024 года «Аб правядзенні ўзгодненай палітыкі дзяржаў — удзельнікаў

Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў галіне аховы здароўя і аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі ў атрыманні медыцынскай дапамогі» і аб ходзе выканання даручэння старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна ад 18 лістапада 2024 года аб правядзенні аналізу практыкі прымянення заканадаўства ў Расійскай Федэрацыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы здароўя ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Расійскай Федэрацыі з улікам іх прававога становішча. Дэпутаты-члены Камісіі Парламенцкага Сходу па ахове здароўя адзначылі, што міністэрствы аховы здароўя і міністэрствы юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па вышэйзгаданых даручэннях максімальна прапрацавалі аналітычную інфармацыю і статыстычныя даныя, а таксама выканалі параўнальны аналіз і падрыхтавалі праект выніковага рашэння.

У дакументах канстатуецца, што дагаворна-прававая база для рэгулявання пытанняў забеспячэння роўных правоў і правапрымяняльная практыка ў гэтай сферы сфарміраваны ў дастатковым аб’ёме для эфектыўнай абароны інтарэсаў грамадзян дзвюх дзяржаў.

Разам з тым былі выяўлены прабелы. Сярод іх — пытанне аказання медыцынскай дапамогі непаўналетнім, бацькі якіх пастаянна пражываюць і працуюць у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь, і студэнтам дзённай формы навучання абедзвюх краін, а таксама пытанне аказання медыцынскай дапамогі ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу Узброеных Сіл. Для запаўнення гэтых лакун былі дадзены адпаведныя рэкамендацыі федэральным органам выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі і рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання нашай краіны

Акрамя таго, міністэрствамі быў праведзены аналіз відаў, формаў і ўмоў аказання медыцынскай дапамогі, гарантаванай бясплатна на тэрыторыі кожнай з дзяржаў, магчымасцяў атрымання платных медыцынскіх паслуг, а таксама аб’ёмаў медыцынскай дапамогі, атрыманайграмадзянамі Беларусі, Расіі на тэрыторыях РасійскайФедэрацыі і нашай краіны, адпаведна. Па яго выніках зроблена выснова, што правы грамадзян Беларусі і Расіі ў атрыманні медыцынскай дапамогі з’яўляюцца ў цэлым роўнымі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю