«Дэпутаты разгледзяць вынікі рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады і праект плана міжнароднай дзейнасці Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі на 2027 год», — адзначылі ў прэс-службе.
Таксама ў парадку дня пасяджэння — абмеркаванне праекта дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2027 год», праекта плана-графіка работы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі на 2027 год і плана работы Камісіі Парламенцкага сходу па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі.
Да ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.