Top.Mail.Ru
153

Селімаў працягне ўзначальваць Беларускую федэрацыю барацьбы

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай федэрацыі барацьбы, паведамілі ў прэс-службе НАК.



Узначальваць грамадскае аб’яднанне працягне двухразовы чэмпіён свету Алім Селімаў. У папярэднім годзе беларускія барцы паспяхова выступілі на важных міжнародных стартах, за выключэннем Алімпійскіх гульняў у Парыжы, куды не былі дапушчаныя лідары нашай каманды, якія заваявалі ліцэнзіі на галоўныя старты чатырохгоддзя.

На канферэнцыі таксама было адзначана, што ў апошнія гады федэрацыя барацьбы значна павялічыла колькасць спаборніцтваў для юных атлетаў. Адной са знакавых падзей на працягу некалькіх сезонаў стала правядзенне турніру «Ліга адважных».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю