Top.Mail.Ru

Сельская гаспадарка, станкабудаванне. Шулейка абазначыў перспектывы супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю

Перспектывы супрацоўніцтва з Калінінградскай вобласцю абазначыў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка ў час рабочага візіту ў расійскі рэгіён, паведамляе БелТА.


Беларуская дэлегацыя на чале з Юрыем Шулейкам з рабочым візітам наведвае Калінінградскую вобласць. У рамках яго адбылося 21-е пасяджэнне Беларуска-расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве з Калінінградскай вобласцю.

«Мы прыбылі ў дастаткова пашыраным дзелавым складзе. Кожны з прысутных добра валодае сітуацыяй па тых сферах, якія мы раней абазначалі, — падкрэсліў Юрый Шулейка. — Сельская гаспадарка, будаўніцтва, гуманітарнае супрацоўніцтва — гэта сферы ўзаемадзеяння, якія я з упэўненасцю называю паўнацэннымі і эфектыўнымі».

Акрамя таго, віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што даволі перспектыўныя магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў прамысловасці і станкабудаванні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю