Top.Mail.Ru
308

Сем аўтамабіляў сутыкнуліся на вул. Народнай у Мінску

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 14.20 61-гадовы вадзіцель аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі Volkswagen, рухаючыся па вул.Народнай, паблізу будынка № 51 праявіў няўважлівасць і здзейсніў наезд на аўтамабіль Volkswagen, які стаяў. Ад удару легкавы аўтамабіль адкінула наперад, што прывяло да наступных сутыкненняў. У выніку ДТЗ пашкоджаны сем аўтамабіляў: Audi, Opel, Citroen, Renault і тры аўтамабілі Volkswagen.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: уважлівасць, асцярожнасць і строгае выкананне ПДР — залог бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю