Top.Mail.Ru

Сем гарадоў прымуць марафон «17 граняў адзінства» ў найбліжэйшыя дзве суботы

Жыхароў і гасцей сямі населеных пунктаў Беларусі 29 жніўня і 5 верасня чакаюць мерапрыемствы грамадска-палітычнага марафону «17 граняў адзінства», паведамляе БелТА. 


Рэгіянальная праграма аб’яднае сямейныя святы, спартыўныя спаборніцтвы, культурныя мерапрыемствы і інтэрактыўныя праекты. Марафон працягнецца 29 жніўня адразу ў чатырох рэгіёнах краіны. У аграгарадку Крыўляны Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці з 14:30 на стадыёне сярэдняй школы марафон стане часткай раённых «Дажынак». Для гасцей падрыхтуюць сямейную пляцоўку з майстар-класамі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, спартыўнымі спаборніцтвамі, віктарынамі, крыа-шоу і інтэрактыўнай праграмай з роставымі лялькамі.

У гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці адбудуцца дыскусійная пляцоўка і культурна-забаўляльная праграма «17 граняў беларускай жанчыны».

У Ельску Гомельскай вобласці свята разгорнецца ў гарадскім скверы. У праграме — квэст-гульня «Грані адзінства», інтэрактыўная зона «Сям’яFest», канцэрт, флэшмобы, розыгрышы прызоў і майстар-класы. Таксама будуць працаваць інфармацыйныя стойкі грамадскіх ініцыятыў, фудкорт і пляцоўкі выязнога гандлю.

У Мастах Гродзенскай вобласці ў 14:00 на стадыёне «Нёман» пачнецца спартыўнае свята «Энергія адзінства». Удзельнікаў чакаюць сямейныя эстафеты, спаборніцтвы для працоўных калектываў, музычная праграма, майстар-клас па стварэнні паштовак і фотазона «Мой Прэзідэнт».

5 верасня марафон працягнецца яшчэ ў трох населеных пунктах. У Століне Брэсцкай вобласці парк культуры і адпачынку стане пляцоўкай для «Палескай мазаікі» — тут арганізуюць 17 тэматычных лакацый. З улікам таго, што Столінскі раён з’яўляецца самым шматдзетным у краіне, асаблівую ўвагу ў праграме нададуць сем’ям і дзецям.

У гарадскім пасёлку Шуміліна Віцебскай вобласці на цэнтральным стадыёне пройдзе трохгадзіннае сямейнае спартыўнае свята і маладзёжны фестываль патрыятычнай творчасці. Адной з галоўных падзей стануць паказальныя выступленні кінолагаў Дэпартамента аховы МУС і падраздзяленняў МНС.

Праграма марафону «17 граняў адзінства» аб’ядноўвае розныя фарматы — ад спартыўных і сямейных мерапрыемстваў да дыскусійных пляцовак і культурных праграм, ствараючы магчымасці для зносін і сумеснага адпачынку жыхароў рэгіёнаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю