10 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Старшыні палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі адбудзецца семінар-нарада «Аб Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года».
Плануецца разгледзець пытанні:
- аб асноўных напрамках Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года;
- аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве;
- аб навэлах у жыллёвым заканадаўстве. Прадастаўленне арэнднага жылля грамадзянам найбольш запатрабаваных прафесій. Набыццё жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў сельскай мясцовасці);
- аб горадабудаўнічым забеспячэнні ажыццяўлення рэнавацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўныя мэты дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў галіне забеспячэння грамадзян жыллём на перыяд да 2030 года — павышэнне даступнасці і добраўпарадкаванне жылля для насельніцтва.
У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністры архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працы і сацыяльнай абароны, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні камітэтаў архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дырэктар унітарнага прадпрыемства «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».