У краіне працягваюць праводзіць семінары, на якіх удзельнікі традыцыйна атрымліваюць практычныя веды, у тым ліку пэўныя арыенціры і парады, як сёння выбудоўваць інфармацыйную работу. У семінары прыняў удзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
Сярод удзельнікаў спецыялісты, якія адказваюць за інфармацыйную работу ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў цэлым за прасоўванне галіновай палітыкі ў інфармацыйным асяроддзі. Сёння яны даведаліся аб розных інструментах работы ў сацыяльных сетках, каб заваёўваць там аўдыторыю.