Top.Mail.Ru
352

Сенатар «Барацьба за розумы — наш Сталінград»

Эксперт — аб магутным выступленні Прэзідэнта на форуме «Вялікая спадчына — агульная будучыня».

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» закранае сваёй адкрытасцю і адсутнасцю якога-небудзь пафасу, лічыць член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» Людміла Сапега. 

— Па сутнасці, наш Прэзідэнт адкрыта заявіў аб тым, што сёння нам, спадчыннікам пераможцаў, супрацьстаяць нашчадкі тых, супраць каго савецкі народ ваяваў 80 гадоў таму. Гэта дзяды і прадзеды сучасных еўрапейцаў прынеслі на нашу зямлю гора, смерць і незлічоныя пакуты. Пра што Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў у сваёй ёй прамове, адначасова нагадаўшы: гераічныя і трагічныя ўрокі Вялікай Айчыннай вайны павінны служыць вечнай перасцярогай ад паўтарэння памылак мінулага. 

Сенатар падкрэслівае: скажэнне гістарычнай праўды недапушчальна, у адваротным выпадку па ўсёй Еўропе хутка стануць размахваць сцягамі дывізій СС і ставіць помнікі фашысцкім катам:

— Так, як гэта робіцца цяпер на Украіне і ў прыбалтыйскіх дзяржавах. Магчымым гэта стала таму, што нашым ідэалагічным праціўнікам удалося перафарматаваць свядомасць тамтэйшай моладзі. На нейкім этапе яны і да нашай падабраліся ўшчыльную. Пад выглядам аб’ектыўнасці і альтэрнатыўнай гісторыі імкнучыся не проста апраўдаць, а гераізаваць крывавыя злачынствы, учыненыя на нашай зямлі гітлераўцамі і іх добраахвотнымі памочнікамі. Як з краін цяперашняга ЕС, так і з ліку нашых здраднікаў. 

Людміла Сапега звяртае ўвагу на тое, што не выпадкова Аляксандр Лукашэнка канстатаваў: цяпер ідзе вайна за розумы і галовы нашых людзей:

— І інакш, як падрыхтоўкай да гарачай фазы чарговай сусветнай бойні, барацьбу на ідэалагічным фронце разглядаць нельга. Прайграць у ёй мы не маем права. І калі 83 гады таму для гераічных абаронцаў Сталінграда зямлі за Волгай не было, то сёння мы, іх нашчадкі, не маем права ні на ёту паступіцца сваёй гістарычнай памяццю. Як сказаў Прэзідэнт, мы будзем зубамі трымацца за яе. Дзеля будучыні нашых дзяцей унукаў, дзеля таго, каб больш ніколі на зямлі не паўтарыліся жахі Хатыні, Олы, Азарыч, Чырвонага берага...

Фота gp.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю