Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык.
Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык.
— Развіццё эканомікі ва ўсе часы цесна звязана з навукай. Безумоўна, дамагчыся прарыўных вынікаў за адзін раз не атрымаецца. Аднак пры гэтым неабходна пастаянна паступальна рухацца наперад у развіцці навуковых распрацовак, выключаючы застой у навуковым асяроддзі, — адзначыў суразмоўца.
Ён нагадаў, што ў нашай краіне дастаткова інтэлектуальнага патэнцыялу, які трэба накіраваць у прыярытэтныя прыкладныя даследаванні:
— На аснове прыярытэтнасці будзе будавацца фінансаванне адпаведных напрацовак і даследаванняў. Менавіта на дадзеным этапе неабходна засяродзіцца на вызначэнні тых кірункаў, у якіх і будзе пераважна развівацца практыкаарыентаванае навуковае даследаванне, якое ў перспектыве будзе прыносіць значны эфект.
Сенатар лічыць, што таксама варта ўдзяліць сур’ёзную ўвагу скарачэнню залішніх бюракратычных перашкод у гэтым асяроддзі ў мэтах скарачэння часу ўкаранення ў эканоміку вынікаў навуковых даследаванняў.
— Актыўная навуковая дзейнасць у такіх галінах, як машынабудаванне, энергетыка і мікрабіялогія, спрыяе распрацоўцы новых тэхналогій і прадуктаў, якія знаходзяцца ў розных галінах прамысловасці і павышаюць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі. Больш за тое, інавацыйная актыўнасць прадпрыемстваў, заснаваная на навуковых дасягненнях, з’яўляецца важным фактарам росту эканомікі, ‒ выказаў упэўненасць парламентарый.