Top.Mail.Ru
201

Сенатар: мы няўхільна рухаемся да стварэння незалежнага фінансавага механізму ШАС

Такое меркаванне выказала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ксенія Панцюхова, каментуючы вынікі саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цяньцзіні.



— Бяспека нацыі і дзяржавы ад ваенных і эканамічных пагроз — самае, бадай, каштоўнае палітычнае дасягненне ў сучасным свеце, — перакананая парламентарый. — Як нагадаў кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у Кітаі, менавіта Беларусь прапанавала распрацаваць Еўразійскую Хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Гэтая канцэпцыя прадугледжвае светапарадак, свабодны ад замахаў на гегемонію і дзялення краін на «заўгодных» і «непажаданых».

Сенатар падкрэслівае: менавіта ШАС Беларусь бачыць у якасці асноўнай пляцоўкі для абмеркавання гэтай ініцыятывы і з задавальненнем адзначае, што праца па многіх напрамках ужо разгарнулася:

— Фарміруюцца важныя структуры ШАС — Універсальны цэнтр па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам бяспекі і антынаркатычны цэнтр.

Ксенія Панцюхова выказала меркаванне, што асаблівая ўвага павінна быць нададзена спрашчэнню працэдур у бізнэсе, зняццю бар’ераў у міжнародным гандлі і вось чаму:

— Два трыльёны долараў — аб’ём гандлёвых здзелак паміж краінамі ШАС на сёння — далёка не лімітавая велічыня. Безбар’ерная эканоміка ў дружалюбных дзяржавах павялічыць паток трансгранічных інвестыцый, і тавараабарот, несумненна, працягне расці.

Яна нагадала, што кіраўнік дзяржавы на саміце агучыў шэраг аспектаў, на якія трэба арыентавацца ў першую чаргу — гэта магчымасць разлікаў у нацыянальных валютах, інвестыцыі ў лічбавізацыю і зялёныя тэхналогіі, стварэнне сумесных фондаў — незалежных і празрыстых. 

— Мы няўхільна рухаемся наперад — да стварэння незалежнага фінансавага механізму ШАС, — выказала ўпэўненасць парламентарый і патлумачыла. — З яго дапамогай можна будзе спыніць усе спробы асобных дзяржаў дэстабілізаваць сусветны рынак і дыктаваць свае ўмовы з дапамогай санкцый. Трэба толькі не звярнуць з гэтага шляху, прайсці яго разам — усім членам і партнёрам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю