— Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў нашу агульную гістарычную памяць, подзвіг брацкіх народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Народаў, якія разам прайшлі скрозь найцяжэйшыя выпрабаванні, адстаялі сваю незалежнасць і будучыню.
Яна канстатавала той факт, што Валгаград — з’яўляецца сімвалам нязломнасці духу і сёння, ва ўмовах новых выклікаў: мы зноў бачым, што толькі адзінства і салідарнасць дазваляюць нам захаваць суверэнітэт і мірную будучыню.
— Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка мае рацыю: разам мы — наймагутнейшая сіла, якую немагчыма зламаць, — перакананая сенатар. — Яго заклік да паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, развіцця эканамічных, культурных і абаронных праектаў не проста словы, а выразны арыенцір для ўсіх органаў улады. Бо менавіта праз супрацоўніцтва мы забяспечваем стабільнасць і росквіт нашых грамадзян. Сёння па-асабліваму гучыць акцэнт Прэзідэнта аб абароне праўды аб Вялікай Перамозе і супрацьдзеянні спробам перапісаць гісторыю. Гэта пытанне нашай нацыянальнай ідэнтычнасці і бяспекі.
Таццяна Ігнацюк выказала ўпэўненасць, што падобныя форумы стануць платформай для новых сумесных праектаў, якія яшчэ больш умацуюць давер паміж народамі Беларусі і Расіі і паслужаць адказам на любыя знешнія ціску:
— Мы ідзём верным курсам, і, прытрымліваючыся запаветаў нашых продкаў, захаваем і прымножым дасягненні. Як падкрэсліў Прэзідэнт, нас ніколі не перамогуць, пакуль мы адзіныя!