Top.Mail.Ru
163

Сенатар: Палітыка пагроз з боку калектыўнага Захаду — контрпрадуктыўная і б’е па яе ініцыятарах

Каменціруючы ўдзел Кіраўніка дзяржавы ў саміце АДКБ, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ала Смаляк у гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by падкрэсліла: толькі канструктыўны, сумленны, раўнапраўны дыялог дапамагае знаходзіць кампрамісы, пазбягаць канфліктаў, бо гэта надзвычай важна для забеспячэння міру і ў цэлым глабальнай бяспекі.



— У сваёй прамове на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Бішкеку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў чарговы раз падкрэсліў: Беларусь выступала і выступае за сумленны і адкрыты дыялог па важных міжнародных пытаннях, — нагадала суразмоўніца. — Як звярнуў увагу беларускі лідар, нашы заходнія суседзі не толькі працягваюць нарошчваць ваенны патэнцыял, але і ўсё больш актыўна прапаведуюць палітыку ізаляцыі, раздзяляльных ліній. А гэта і незаконныя, нічым не абгрунтаваныя санкцыі, і закрыццё граніц, неба. 

У той жа час Беларусь бачыць асновай мірнага і стабільнага развіцця міжнародных адносін толькі канструктыўны, сумленны, адкрыты, раўнапраўны дыялог, акцэнтуе ўвагу сенатар. Яна пераканана: толькі такі дыялог дапамагае знаходзіць кампрамісы, пазбягаць канфліктаў і жыць дзяржавам у даверы, узаемапавазе, узаемаразуменні, што надзвычай важна для забеспячэння міру і ў цэлым глабальнай бяспекі. 

— Палітыка запалохвання, пагроз, аднабаковых патрабаванняў, якую мы бачым з боку калектыўнага Захаду, як паказаў час, контрпрадуктыўная. І перш за ўсё, б’е па саміх жа ініцыятарах, — пераканана Ала Смаляк. 

Яна канстатуе той факт, што наша краіна не прымае рыторыку дыктату, калі навязваюцца кімсьці ўмовы, не прымае дыктату санкцый, якія выкарыстоўваюць як інструмент ціску і ізаляцыі, не прымае і ўльтыматумы: 

— Палітыка беларускай дзяржавы грунтуецца на тым, што менавіта праз пошук кампрамісных рашэнняў можна пераадолець існуючыя рознагалоссі. І мы заклікаем толькі да дыялогу, да выбудоўвання мастоў, а не ўзвядзення бар’ераў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю