Top.Mail.Ru
173

Сенатар — пра сустрэчы ў Палацы Незалежнасці: «Сведчанне шматпланавасці і дынамікі беларускай эканамічнай дыпламатыі»

Такім меркаваннем аб нядаўніх сустрэчах Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Цюменскай вобласці Аляксандрам Маорам і міністрам замежных спраў Эфіопіі Гедыёнам Тыматэвасам з карэспандэнтам zviazda.by падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Карпіцкі.

— Сустрэчы Кіраўніка дзяржавы, якія прайшлі ў Палацы Незалежнасці, — яркае сведчанне шматпланавасці і дынамікі беларускай эканамічнай дыпламатыі. Яны наглядна дэманструюць ключавы прынцып, якога паслядоўна прытрымліваецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: адкрытасць да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі партнёрамі, незалежна ад геаграфіі, — канстатаваў сенатар.

Ён падкрэсліў, што сустрэча з губернатарам Цюменскай вобласці — гэта паглыбленне стратэгічнага саюза з Расіяй:

— Тут гаворка ідзе не проста аб партнёрстве, а аб сумеснай працы над стварэннем новых кааперацыйных ланцужкоў, імпартазамяшчэннем і ўмацаваннем эканамічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Цюменская вобласць, як магутны прамысловы і рэсурсны цэнтр Расіі, — ідэальная пляцоўка для рэалізацыі такіх праектаў. Мы бачым канкрэтныя вынікі ў нафтахіміі, машынабудаванні, сельгастэхніцы, і патэнцыял далёка не вычарпаны.

На думку суразмоўцы, візіт жа міністра замежных спраў Эфіопіі сімвалізуе паступальны рух Беларусі ў засваенні перспектыўных рынкаў Афрыкі:

  • — Эфіопія — гэта не проста «новы рынак», гэта эканоміка, якая дынамічна развіваецца, з велізарным патэнцыялам і патрэбай у сучасных тэхналогіях, якія Беларусь гатовая прапанаваць: ад сельскагаспадарчай тэхнікі і прадуктаў харчавання да фармацэўтыкі і ІТ-рашэнняў. Гэты кірунак — частка нашай стратэгіі дыверсіфікацыі эканамічных сувязяў.

Сенатар адзначае, што на першы погляд, напрамкі сапраўды розныя: даўні стратэгічны саюзнік і новы перспектыўны партнёр на афрыканскім кантыненце:

— Але іх аб’ядноўвае галоўнае: узаемная зацікаўленасць у практычнай, выніковай рабоце на карысць эканамічнага развіцця нашых краін. І Беларусь, валодаючы ўнікальным вопытам, кампетэнцыямі і якаснай прадукцыяй, выступае надзейным партнёрам у абодвух выпадках.

Суразмоўца падкрэслівае, што гэтыя сустрэчы — не разавыя падзеі, а звёны ў паслядоўнай рэалізацыі курсу Прэзідэнта:

— Яны пацвярджаюць: нягледзячы на любое недружалюбнае знешняе асяроддзе, Беларусь захоўвае і нарошчвае эканамічныя сувязі па ўсіх вектарах. Мы адкрытыя да дыялогу і гатовыя да супрацоўніцтва з усімі, хто падыходзіць да яго канструктыўна і з павагай да ўзаемных інтарэсаў. Як падкрэслівае Аляксандр Рыгоравіч, нашы дзверы для ўзаемавыгаднага партнёрства заўсёды адкрытыя, і госці ў Палацы Незалежнасці — лепшае таму пацвярджэнне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю