Top.Mail.Ru
277

Сенатар: Сіла дзяржавы — у беражлівых адносінах да таго, што дадзена прыродай і створана чалавекам

Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by па выніках рабочай паездкі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка ў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Крываносаў. 


— Перакананы, што сіла нашай дзяржавы тоіцца ў мудрых і беражлівых адносінах да таго, што дадзена нам самой прыродай і створана працай чалавека. Менавіта гэтую, правераную часам філасофію я чую ў словах Аляксандра Лукашэнкі, — адзначыў парламентарый. — Уражвае, як на справе, на прыкладзе таго ж малочнатаварнага комплексу ў Петрыкаўскім раёне, выяўляецца яго клопат пра рэгіёны. 

Ён растлумачыў:

— Гаворка не пра тое, каб проста выдзеліць грошы, а каб даць рэгіёнам самастойнае жыццё. Выкарыстоўваць наш лес, значыць, сэканоміць на імпарце, стварыць цэлыя тэхналагічныя ланцужкі на месцах, даць працу людзям, ажывіць вёскі. Гэта стратэгія гаспадара, які думае пра тое, якую спадчыну ён пакіне сваім дзецям і ўнукам.

Сенатар выказаў упэўненасць, што магчымасці для развіцця знойдуцца нават у самай складанай сітуацыі. Ён прыводзіць прыклад:

— Недахоп кадраў у сельскай мясцовасці? Давайце не проста скардзіцца, а прыцягваць сем’і мігрантаў, забяспечваць іх жыллём, інтэграваць у наша грамадства. Так вырашаецца дэмаграфічная і працоўная праблема, а людзі атрымліваюць шанц на новае жыццё. 

— Меліярацыя, узворванне кожнага гектара — ці не гэта найвышэйшая форма патрыятызму на практыцы? — задаецца рытарычным пытаннем Андрэй Крываносаў і тлумачыць сваю думку. — Бо гэта клопат пра самае галоўнае, пра нашу харчовую незалежнасць, пра тое, каб Беларусь заўсёды была самадастатковай краінай. Прэзідэнт заклікае нас укладваць сілы ў тое, што з’яўляецца нашым падмуркам, — у зямлю, тэхналогіі і, самае галоўнае, у людзей.

На думку суразмоўцы, гэта і ёсць сапраўдны, а не паказны, клопат пра кожную вобласць, пра кожнага чалавека і пра будучыню ўсёй нашай Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю