Top.Mail.Ru
190

Сенатар: «Закрыццё граніцы не мела лагічнага працягу з прычыны яго бесперспектыўнасці»

Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел АШУРЫК.



— Анансаванае афіцыйнымі асобамі Рэспублікі Польшча адкрыццё некаторых транспартных пунктаў пропуску дэманструе здольнасць польскім бокам адэкватна ацэньваць эфект ад узаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, — адзначыў парламентарый. 

Ён нагадаў, што раней агучанае рашэнне суседзяў аб часовым закрыцці пунктаў выклікала абгрунтаванае здзіўленне не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету:

— Наша краіна неаднаразова адкрыта заяўляла і на справе дэманстравала міралюбную добрасуседскую палітыку з многімі краінамі, а ў першую чаргу — краінамі-суседкамі. Часовае так званае «закрыццё граніцы» відавочна не мела лагічнага працягу з прычыны яго эканамічнай немэтазгоднасці і бесперспектыўнасці. 

На яго думку, цвярозая ацэнка сітуацыі з таго боку прывяла да ўзаемнага пазітыўнага рашэння аднавіць некаторыя транспартныя зносіны паміж нашымі краінамі і іншымі гандлёвымі краінамі-партнёрамі. 

— Нават пры тым, што, як вядома, суседзяў не выбіраюць, нашы краіны гістарычна звязваюць агульная гісторыя, роднасныя сувязі простых людзей. Уяўляецца, што ў нашых краін ёсць патэнцыял знаходзіць пункты судакранання і супрацоўніцтва ў розных сферах для ўзаемнага добрасуседства, — падкрэсліў сенатар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю