Top.Mail.Ru
214

Сергяенка ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў італьянскай Палестрыне

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам усклала кветкі да брацкай магілы ў Палестрыне (Італія), паведамляе БелТА.


Манумент узведзены ў гонар жыхароў італьянскага горада Палестрына, якія гераічна змагаліся з нацызмам і фашызмам у перыяд Другой сусветнай вайны. Сярод выбітых на помніку імёнаў ёсць імёны трох чырвонаармейцаў, якія ўцяклі з нямецкага палону і далучыліся да італьянскіх партызанаў. Імёны савецкіх воінаў — Мікалая Дзям’янчанкі, Анатоля Курэпіна і Васіля Скараходава выбіты на мармуровых скрыжалях, якія ахоўваюцца сумным анёлам. А мясцовыя жыхары з вуснаў у вусны перадаюць гісторыю іх барацьбы за агульную светлую будучыню і даглядаюць манумент.

«Сёння 80 гадавіна вызвалення Італіі ад фашызму. Мы прыехалі на гэтыя невялікія могілкі ў прадмесці Рыма, каб ускласці кветкі, аддаць даніну памяці італьянскім партызанам, якія загінулі за вызваленне сваёй краіны ад фашызму. І ў складзе гэтых партызанскіх атрадаў ваявалі грамадзяне СССР. Тыя людзі, якія знаходзіліся ў палоне, якія беглі з палону, далучаліся, уступалі ў партызанскія атрады і ваявалі разам, плячом да пляча. І сёння яны ляжаць разам на гэтых могілках. Мы прыехалі, каб ускласці кветкі і аддаць даніну памяці і павагі нашым суайчыннікам, якія загінулі на італьянскай зямлі», — сказаў Ігар Сергяенка.

Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігарам Сергяенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання пантыфіка ў Ватыкане. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі пасол пры Апостальскай Сталіцы і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю