Старшыню Палаты прадстаўнікоў праінфармавалі, што ў раёне пасеяна больш за 40 % яравых збожжавых культур. Праз тыдзень асобныя гаспадаркі прыступаюць да сяўбы кукурузы. Механізатары імкнуцца максімальна эфектыўна выкарыстаць кожны пагодлівы дзень. Уся сельгастэхніка знаходзіцца ў палях. Адзінкавыя выпадкі выхаду са строю тэхнікі аператыўна выпраўляюцца.
У асобных гаспадарках, у прыватнасці, у камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Саўгас імя Машэрава» выкарыстоўваюцца элементы дакладнага земляробства.
Ігар Сергяенка пракантраляваў ход выпраўлення выяўленых у лютым гэтага года недахопаў у арганізацыі ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд, захаванні ветэрынарна-санітарных правіл і тэхналагічнай дысцыпліны на жывёлагадоўчых комплексах ААТ «Белая ліпа», камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава», а таксама сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Дружбінец».
У Сенненскім раёне з 40 малочнатаварных ферм толькі чатыры сучасныя комплексы, астатнія — 1960-70-х гадоў пабудовы і патрабуюць сур’ёзнай мадэрнізацыі. Выяўленыя раней праблемы ў асноўным былі выпраўлены. Работы па навядзенні парадку працягваюцца.
Акрамя таго, спікер азнаёміўся з тым, як арганізавана работа па абслугоўванні насельніцтва сельскай мясцовасці сеткай арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. На гандлёвых аб’ектах Белкаапсаюза харчовыя прадукты прысутнічаюць у неабходным асартыменце, грубых парушэнняў заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння не выяўлена.
Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў