Top.Mail.Ru
316

Сергяенка: Мы ніколі не змірымся з пазіцыяй заходніх палітыкаў перапісаць гісторыю

Мы ніколі не змірымся з пазіцыяй заходніх палітыкаў перапісаць гісторыю, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар Сергяенка падчас пленарнага пасяджэння міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў Валгаградзе, перадае БелТА.



«Мы ніколі не змірымся з пазіцыяй заходніх палітыкаў, апантаных рэваншысцкімі памкненнямі, перапісаць гісторыю, абяліць нацысцкіх злачынцаў, іх памагатых. Іх мэта — перафарматаваць свядомасць маладога пакалення. Яны хочуць, каб нашы дзеці і ўнукі адмовіліся ад гераічнага мінулага сваіх дзядоў і прадзедаў», — сказаў Ігар Сергяенка.

 «Гістарычная памяць накіраваная не толькі ў мінулае, яна накіраваная ў будучыню. Менавіта таму ў Беларусі, па ініцыятыве грамадзян, у абноўленай Канстытуцыі замацаваны палажэнні аб абароне гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў спікер. — Аналагічныя палажэнні адлюстраваны ў асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаных Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыняты законы аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і аб генацыдзе беларускага народа. У рамках крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа Генеральнай пракуратурай устанаўліваюцца новыя сведчанні масавых распраў над мірным насельніцтвам, новыя населеныя пункты, якія спасцігла страшная доля Хатыні».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю