Top.Mail.Ru
106

Сергяенка на Савеце ПА АДКБ расказаў аб выніках комплекснай праверкі Узброеных Сіл Беларусі

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка 20 красавіка ў Маскве на пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ расказаў аб выніках комплекснай праверкі Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе БелТА. 


«З пачатку бягучага года на працягу трох месяцаў па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашых Узброеных Сіл праводзілася комплексная праверка. Асаблівасцю праверкі стала тое, што яна праводзілася як ніколі маштабна і ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнага. Па выніках праведзеных кантрольных мерапрыемстваў кіраўніцтву Узброеных Сіл будзе пастаўлена канкрэтная задача па ўстараненню недапрацовак і вырашэнню выкрытых праблемных пытанняў. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, гатоўнасць і здольнасць нашых Узброеных Сіл імгненна рэагаваць на любы агрэсіўны рух у бок беларускіх рубяжоў — безальтэрнатыўная гарантыя міру і бяспекі дзяржавы», — сказаў Ігар Сергяенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю