Энергетыкі ствараюць падмурак нацыянальнай эканомікі, аснову для развіцця ўсіх галін прамысловасці, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы з калектывам ДВА «Белэнерга», якая прайшла напярэдадні 95-годдзя з дня заснавання беларускай энергасістэмы, паведаміла БелТА.
«Вы ствараеце падмурак для нашай нацыянальнай эканомікі, для развіцця ўсіх галін прамысловасці, сельскай гаспадаркі, развіцця нашай краіны», — сказаў Ігар Сергяенка, падкрэсліваючы важнасць працы энергетыкаў.
У каментарыі журналістам пасля сустрэчы спікер звярнуў увагу, што ў сістэме «Белэнерга» 16 арганізацый. «Энергетыкі — людзі адважныя, самаадданыя, вырашаюць складаную задачу, у тым ліку на розных вышынях, на розным найскладанейшым абсталяванні, у непагадзь, кругласутачна, ліквідуючы у тым ліку наступствы розных аварый, непагадзі», — дадаў ён.
«Ваша праца, па сутнасці, падобна да ваеннай службы», — заўважыў Ігар Сергяенка.