«Важна гэтыя сімвалы не проста шанаваць, ведаць, але і такім чынам адзначаць ва ўрачыстых мерапрыемствах. Ну і, вядома ж, выхоўваць моладзь, падрастаючае пакаленне».
Спікер Палаты прадстаўнікоў таксама па запыту журналістаў пракаментаваў навіну аб тым, што днямі Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў нашым спартсменам выступаць пад дзяржсімволікай.
«Выступаць пад сваім сцягам для спартсменаў — гэта вялікі гонар, — акцэнтаваў Ігар Сергяенка. — Тым больш, калі ты падымаешся на п’едэстал, займаеш прызавое месца і гучыць гімн тваёй краіны, якую ты прадстаўляеш, — гэта вельмі хвалююча. Нават па сабе скажу, выступаючы ў Панафрыканскім парламенце некалькі гадоў таму, калі віталі нашу дэлегацыю, загучаў наш гімн, усе ўсталі — было прыемна да мурашак».
Ігар Сергяенка яшчэ раз павіншаваў беларусаў з гэтым важным святам.