Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка правядзе 22 мая асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Браслаўскім раённым выканаўчым камітэце з 12:00 да 14:00. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца з 08:00 да 17:00 па 21 мая ўключна да 12:00 па тэлефоне (8-02153) 66-189.
Фота з адкрытых крыніц