Ігар Сергяенка на прадпрыемстве «Палімір-агра» разам з кіраўніцтвам раёна і спецыялістамі азнаёміўся з асаблівасцямі нарыхтоўкі траў першага ўкосу ў складаных умовах надвор’я, якія склаліся ў рэгіёне. Паводле яго слоў, па якасці кармоў заўваг няма, а вось умовы захоўвання кармавой базы не зусім адпавядаюць тэхналагічным патрабаванням.
У час наведвання «Вясна-энерга» Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што траншэі для захоўвання кармоў знаходзяцца ў добрым стане, нарыхтоўка сенажу арганізавана на высокім тэхналагічным узроўні.
Ігар Сергяенка адзначыў, што найбольш складаная сітуацыя ў Полацкім раёне ў сферы сельскай гаспадаркі назіраецца на прадпрыемствах УП «Гараны-агра» і КУП «Захарнічы». Адчувае пэўныя складанасці ў лагістыцы «Полацк-мілк» з прычыны ўзбуйнення за кошт аб’яднання пяці сельгаспрадпрыемстваў.
Спікер звярнуў увагу на тое, тэхніка на прадпрыемстве знаходзіцца ў гатоўнасці: тры кормаўборачныя камбайны — у спраўным стане, усе яны працуюць у полі.
«Рашэннем старшыні райвыканкама ў Полацкім раёне створаны две мехатрады. Ажыццяўляецца перакідка тэхнікі паміж гаспадаркамі», — адзначыў Ігар Сергяенка.
У рамках парламенцкага кантролю дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Антон Кулісевіч і Ігар Шалудзін наведалі тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Лепельскага раёна: СУП «Пражэктар-агра», ААТ «Лепельаграсэрвіс», СПФ «Заазер’е» і сельгасарганізацыі Ушацкага раёна — «Сафійскія дары» і КУСГП «Вялікадалецкае».
Гаворачы ў цэлым аб нарыхтоўцы травяных кармоў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў расказаў, што ў 2025 годзе ў вобласці іх плануецца нарыхтаваць 1 160,1 тысячы тон або 31,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву з плошчы 210900 га. Травы першага ўкосу скошаны на плошчы 140400 га або 66,6 % да плана. Усяго ў сярэднім па вобласці нарыхтавана травяных кармоў 244 тысячы тон кармавых адзінак, што на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 6,73 цэнтнера кармавых адзінак.
— Асноўнымі прычынамі (стрымліваючым фактарам) зніжэння тэмпаў нарыхтоўкі травяных кармоў з’яўляюцца анамальныя пагодна-кліматычныя ўмовы мая і чэрвеня (замаразкі ў першай палове траўня і багатыя ападкі ў наступным), а таксама невысокая тэхнічная абсталяванасць сельскагаспадарчых арганізацый корманарыхтоўчай тэхнікай з вялікім тэрмінам нарматыўнай эксплуатацыі, якая патрабуе пастаянных рамонтаў, — канстатаваў спікер.
Фота прэс-службы Палаты прасдатўнікоў