Top.Mail.Ru

Сергяенка — старшыні ПАРЛАЦІНА: візіт у Беларусь дазволіць пераканацца ў адкрытасці і міралюбнасці нашай краіны

Дэлегацыя Парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна падчас візіту ў Беларусь зможа пераканацца ў адкрытасці, прыязнасці, міралюбнасці рэспублікі, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка на сустрэчы са старшынёй Парламента краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна Раланда Гансалесам Патрысіа, паведаміла БелТА.


«У вас ёсць выдатная магчымасць за гэтыя два дні пераканацца ў нашай адкрытасці, нашай прыязнасці, нашых агульных падыходах да захавання міру на Зямлі», — сказаў Ігар Сергяенка.


Ён падкрэсліў, што Беларусь — адкрытая краіна, якая праводзіць міралюбную палітыку, падтрымлівае адносіны з тымі, хто таксама выступае за мір. Наладжаны кантакты на розных міжнародных пляцоўках.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю