Top.Mail.Ru
170

Сейф з дакументамі часоў ВАВ знайшлі пры рамонце дарогі каля Ваўкавыска

Сейф з дакументамі часоў Вялікай Айчыннай вайны быў знойдзены пры рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі каля Ваўкавыска, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.


«Пры рэканструкцыі трасы Р-99 паблізу „ваўкавыскага“ кольца знойдзены часткі разбітага грузавіка „паўтаратонка“ (ГАЗ-АА)», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак праваахоўнікаў, у зямлі, акрамя дэталяў машыны, былі знойдзены боепрыпасы і сейф з дакументацыяй, у тым ліку з грыфам «сакрэтна». ДАІ таксама апублікавала фатаграфіі з правядзення работ, на якіх бачныя знаходкі.

Цяпер супрацоўнікі ДАІ Ваўкавыскага РАУС на гэтым участку дарогі гарантуюць бяспеку руху, на месца прыбылі спецыялісты.

Фота: ДАІ Гродзенскага аблвыканкама

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю