Top.Mail.Ru

Сезон асенніх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску 19 верасня

Сезон асенніх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску з 19 верасня. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, перадае БелТА.


Як адзначыла Алена Нагорная, сельскагаспадарчыя кірмашы ў Мінску традыцыйна пачнуцца пасля святкавання Дня горада.

«Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, сезон асенніх кірмашоў адкрыецца 19 верасня. Праводзіцца яны будуць па 6 снежня: умовы надвор’я, як правіла, дазваляюць гандляваць агародніннай прадукцыяй да першых маразоў. Для кірмашоў у горадзе вызначаны наступныя лакацыі. Асноўнай стане пляцоўка каля „Чыжоўка-Арэны“ на вул. Ташкенцкай, 19. Таксама тры разы за кірмашовы сезон для зручнасці гараджан, якія не змогуць дабрацца на лакальныя кірмашы, пашыраны гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй будзе ажыццяўляцца каля Палаца спорту 19-20 верасня, 10-11 кастрычніка і 13-14 лістапада», — расказала Алена Нагорная.

Разгорнецца кірмашовы гандаль і ў кожным адміністрацыйным раёне сталіцы.

Алена Нагорная таксама падкрэсліла, што для ўдзелу ў кірмашы вытворцам і прадаўцам сельгаспрадукцыі неабходна адправіць адпаведную заяўку ў Мінгарвыканкам. Да ўдзелу таксама запрашаюцца прадпрыемствы Белкаапсаюза, прадукцыя якіх карыстаецца вялікім попытам у жыхароў Мінска, прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама, Беллегпрама і інш. 

«Хацелася б нагадаць, што ў Мінску будзе арганізаваны і штодзённы гандаль сельгаспрадукцыяй: пляцоўкі адкрыюцца ў спальных раёнах сталіцы, каб забяспечыць магчымасць набыць прадукцыю айчынных сельгасвытворцаў у крокавай даступнасці. З гэтага года работа будзе арганізавана на 92 пляцоўках з 14 верасня па 15 лістапада», — расказала Алена Нагорная.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю