«Усяго на абслугоўванні нашага прадпрыемства знаходзіцца 39 фантанаў, — расказаў намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер УП „Мінскзелянбуд“ Руслан Касевіч. — Яны размешчаны на цэнтральных праспектах, плошчах, у буйных парках сталіцы. Усе фантаны плануецца запусціць 25 красавіка — традыцыйна ў апошнюю пятніцу красавіка».
Паводле слоў спецыяліста, Уключэнне будзе адбывацца паэтапна, у адпаведнасці з зацверджаным рэгламентам. Перад запускам кожны аб’ект праходзіць тэхнічную праверку. «Асноўны час працы фантанаў — з 10-11 раніцы да 21-22 вечара, — удакладніў Руслан Касевіч. — Сезон традыцыйна працягнецца да апошняй пятніцы верасня», — рэзюмаваў ён.