Сезон работы фантанаў у Мінску пачнецца 24 красавіка. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер УП «Мінскзелянбуд» Руслан Касевіч, ужо былі праведзены работы па раскансервацыі фантанаў пасля зімовага перыяду. «Праведзены мантаж фарсунак, помпавага абсталявання, вадамераў, чыстка фільтраў і чаш фантанаў», — адзначыў ён.
Руслан Касевіч дадаў, што ў дадзены момант выконваюцца работы па наладцы электраабсталявання. «На балансе „Мінскзелянбуда“ на гэты момант 42 фантаны», — сказаў намеснік генеральнага дырэктара.
Працягнецца сезон да 26 верасня.