Top.Mail.Ru
207

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску 20 верасня

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў сталіцы 20 верасня. Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, паведамляе «Минск-Новости».



— Сезон пачнём пасля Дня горада. 13-14 верасня — свята. А ўжо на наступныя выхадныя, 20-21 верасня, пачынаюцца сельскагаспадарчыя кірмашы, — адзначыла Алена Нагорная. — Ужо актыўна прыцягваем усе вобласці, каб і фермеры, і вытворцы, і прадпрыемствы Белкапсаюза маглі прыехаць на зручную для іх пляцоўку.

Гандлёвыя пляцоўкі будуць працаваць ва ўсіх раёнах горада. Цэнтральная — каля «Чыжоўка-Арэны» (самая буйная, з найбольшым асартыментам). Кірмашы будуць праходзіць кожныя выхадныя, з 20 верасня па 6-7 снежня ўключна, пры ўмове спрыяльнага надвор’я. Апошнія два гады сезон удавалася давесці да канца дзякуючы цёплым лістападу і пачатку снежня.

На кірмашах прадставяць прадукцыю больш як 50 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з усёй Беларусі. У асартыменце — бульба, цыбуля, морква, капуста, буракі, мясныя вырабы і сала, хатнія нарыхтоўкі, саленні, варэнне, таматы ў слоіках, мёд і прадукты пчалярства, кветкі, саджанцы, а таксама прадукцыя фермерскіх гаспадарак: малочныя прадукты, каўбасы, вэнджаніна. 
Для пажылых людзей, інвалідаў і іншых маламабільных катэгорый грамадзян будзе арганізавана дапамога ў дастаўцы тавараў. Прыцягваюцца актывісты БРСМ — моладзь дапаможа з каляскамі, сумкамі і пагрузкай.
Фота SmartPress
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю