Міністэрства па падатках і зборах нагадала аб асаблівасцях падаткаабкладання пры зборы і рэалізацыі ягад, грыбоў і іншай дзікарослай прадукцыі, паведамілі БелТА у МПЗ.
Ад выплаты падаходнага падатку вызваляюцца даходы фізічных асоб, атрыманыя ад продажу іншым фізічным асобам грыбоў, ягад, лекавых раслін, арэхаў і іншай дзікарослай прадукцыі, а таксама даходы фізічных асоб, атрыманыя ад збору і здачы лекавай расліннай сыравіны, дзікарослых ягад, арэхаў і пладоў, грыбоў, , іншай дзікарослай прадукцыі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія вядуць дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) названай прадукцыі.
У МПЗ нагадалі, што неабходна выконваць умовы рознічнага гандлю такой прадукцыяй. Па-першае, яна павінна праходзіць самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб. Па-другое, гандляваць трэба щ вызначаных месцах — на рынках ці ў іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.
Пры закупцы дзікарослай прадукцыі як індывідуальныя прадпрымальнікі, так і арганізацыі павінны прытрымлівацца правіл афармленні дакументаў. Для ІП гэта акт закупкі тавараў, сыравіны, матэрыялаў устаноўленай формы. Для арганізацый — самастойна распрацаваны першасны ўліковы дакумент. Напрыклад, закупачны акт, ведамасць на закупку дзікарослых раслін і (або) іх частак у насельніцтва.
«У дакуменце павінны ўказвацца дата, назва прадукцыі, яе колькасць, цана, сума, даныя прадаўца і пакупніка (ПІБ ІП або назва арганізацыі і фізічнай асобы, пры неабходнасці — пашпартныя даныя фізічнай асобы-прадаўца), а таксама подпісы прадаўца і пакупніка», — адзначылі ў міністэрстве.