Top.Mail.Ru

Шахцёр з кітайскай правінцыі Хэнань ператварае падземныя выпрацоўкі ў карцінную галерэю

На глыбіні 800 метраў у вугальнай шахце «Цяньцю» горада Іма (правінцыя Хэнань, Цэнтральны Кітай) на сценах падземных выпрацовак распускаюцца півоні, ляцяць птушкі і свеціць сонца — гэтыя карціны напісаў 43-гадовы гарняк Лі Чжыюн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



На глыбіні 800 метраў у вугальнай шахце «Цяньцю» горада Іма (правінцыя Хэнань, Цэнтральны Кітай) на сценах падземных выпрацовак распускаюцца півоні, ляцяць птушкі і свеціць сонца — гэтыя карціны напісаў 43-гадовы гарняк Лі Чжыюн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Любоў да жывапісу гунбі ўзнікла ў Лі Чжыюна яшчэ ў старэйшых класах, калі ён упершыню ўбачыў карціну з півонямі на школьнай выставе. Ён знайшоў аўтара працы і стаў яго вучнем, хаця раней не трымаў у руках ні пэндзля, ні традыцыйных фарбаў. Не маючы грошай на матэрыялы, ён маляваў на адваротным баку выкінутых школьных сшыткаў і збіраў на фарбы.

Свой шлях у жывапісе Лі Чжыюн сумяшчаў з працай у шахце. У 2008 годзе, скончыўшы ўніверсітэт, ён уладкаваўся гарняком на «Цяньцю», а ўжо праз год назапасіў грошай на месячны водпуск і паехаў у пекінскі арт-пасёлак Сунчжуан удасканальваць тэхніку гунбі.

У 2015 годзе, калі шахта занялася добраўпарадкаваннем падземных памяшканняў, Лі Чжыюну прапанавалі распісаць сцены штольняў схемамі тэхнікі бяспекі, і замест сухіх інструкцый пад зямлёй з’явіліся півоні, птушкі і сонца.

Прызнанне прыйшло ў 2017 годзе: праца «Кветкі і птушкі» увайшла ў экспазіцыю выставы Асацыяцыі мастакоў правінцыі Хэнань, а пазней Лі Чжыюн стаў членам гэтага творчага саюза.

Цяпер днём ён спускаецца пад зямлю і адпрацоўвае змену па 8–9 гадзін, а ўвечар садзіцца за працоўны стол. «Праца — гэта праца, а жывапіс — гэта жыццё», — кажа ён.

Карціны Лі Чжыюна заўсёды адрозніваюцца яркімі і насычанымі фарбамі. Ён асабліва любіць маляваць півоні, паўлінаў і лотасы, выбіраючы адважныя спалучэнні пунсовага, зялёнага і залатога адценняў, якія надаюць працам жыццёвую сілу.

Свае творы ён публікуе ў сацыяльных сетках пад нікнэймам «Шахцёр, які любіць маляваць», дзе атрымлівае мноства цёплых водгукаў і падтрымку ад карыстальнікаў.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю