Top.Mail.Ru
495

Шапачныя баі, казакі з шашкамі, чай з самавара на дровах. Чым здзівіць ЗЛЖ-фестываль у Полацку

У Полацку 8 лістапада адбудзецца міжнародны ЗЛЖ — фестываль «Здаровая краіна — здаровая нацыя». Пра гэта паведамілі БелТА ў Полацкім райвыканкаме. 


«Гэты фестываль пройдзе ў гонар дня нараджэння спартыўнага грамадскага аб’яднання «Выбар — ЗЛЖ», якое сёлета адзначае сваё трохгоддзе», — распавёў старшыня Сяргей Урбановіч. У свяце прымуць удзел госці з Расіі — прадстаўнікі спартыўнага руху «Рускія ў двары» і Федэрацыі здаровага ладу жыцця.

Мерапрыемствы пройдуць на плошчы Францыска Скарыны райцэнтра. Старт ім дасць прабежка з песнямі-крычалкамі. Далей удзельнікаў фестывалю чакаюць лакацыі з рознымі спаборніцтвамі. Жадаючыя змогуць паказаць сілу ўдару на баксёрскай грушы, сілу захопу — на спецыяльным трэнажоры. Яшчэ тут будуць арганізаваны турнір па сумо, баі з мяшкамі з сенам, шапачныя баі, конкурс па разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава і многае іншае. Акрамя гэтага, для гасцей фестывалю выступяць сапраўдныя казакі, якія прадэманструюць валоданне шашкай. Завершыцца свята чаяваннем. Кожны зможа паспрабаваць напой з самавара на дровах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю