Беларус Ягор Шарамкоў стаў фіналістам чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы ў галандскім Ратэрдаме, паведамляе БелТА.
На галоўным старце сезона лідар нашай мужчынскай каманды быў прадстаўлены ў дзвюх дысцыплінах. У вольных практыкаваннях Ягор набраў 14,100 бала і стаў шостым сярод 142 удзельнікаў. У фінал, які пройдзе 24 кастрычніка, адабралася васьмёрка наймацнейшых. У сезоне 2026 года беларус выйграў агульны залік Кубка свету ў гэтым відзе праграмы.
У апорным скачку Шарамкоў паказаў дзявяты вынік і з’яўляецца першым запасным. У мнагабор’і наш Данііл Твардоўскі заняў 79-е месца, Даніла Грыгарчук — 86-ы. Жаночая каманда Беларусі пачне выступленні на чэмпіянаце свету ў Ратэрдаме 19 кастрычніка, за месцы ў фіналах паспрачаюцца пяць нашых дзяўчат.