Top.Mail.Ru
110

Шаранговіч набраў два ачкі і стаў першай зоркай матчу «Калгары» з «Чыкага»

Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч прызнаны найлепшым гульцом матчу рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, паведаміла БелТА. 


У ноч на 16 студзеня па мінскім часе канадскі клуб на выездзе абыграў «Чыкага» з лікам 3:1. Шаранговіч рэалізаваў большасць у пачатку стартавай трэці, а за хвіліну да фінальнай сірэны асіставаў партнёру. Па выніках сустрэчы беларус быў названы першай зоркай. У 43 гульні сезона Ягор набраў 18 (9 + 9) ачкоў. У складзе «Чыкага» ўдзел у матчы прыняў наш Арцём Леўшуноў.

Таксама мінулай ноччу «Вашынгтон» з Аляксеем Протасам дома прайграў «Сан-Хасэ» (2:3). Наступны паядынак сталічны клуб правядзе 18 студзеня супраць «Фларыды», у гэты ж дзень «Чыкага» згуляе з «Бостанам». Бліжэйшы матч «Калгары» адбудзецца заўтра ўвечары, у госці прыедуць «Нью-Ёрк Айлендэрс».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю