Top.Mail.Ru
216

Шарснёў хацеў бы пакуль сумяшчаць работу ў Кіраўніцтве справамі з пасадай кіраўніка федэрацыі футбола

Мікалай Шарснёў, які нядаўна назначаны намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі, хацеў бы пакуль сумяшчаць гэту работу з пасадай старшыні асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Пра гэта паведамляе БелТА.



Мікалай Шарснёў у ліку іншых чыноўнікаў ужо ў новай якасці намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта суправаджаў кіраўніка дзяржавы ў яго рабочай паездцы ў Петрыкаўскі раён 24 мая. Журналісты пацікавіліся ў яго, ці мае намер ён адначасова ўзначальваць і федэрацыю футбола.

«Пакуль гэту тэму не абмяркоўвалі. Хацелася б мне завяршыць пачатыя справы, каб яны не спыніліся на паўдарозе, — сказаў Мікалай Шарснёў. — Наша задача — з 6-7 гадоў узяць дзяцей пад кантроль, даць ім магчымасць спаборніцкай практыкі».

Паводле яго слоў, у адносінах да іншых узроставых груп, аж да 17 гадоў, прыняты ўжо ўсе неабходныя палажэнні, у краіне выбудавана сістэма спаборніцтваў. «Гэта вельмі важна, і я вядома, не хацеў бы, каб гэта ўсё літаральна спынілася», — сказаў чыноўнік.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю