Top.Mail.Ru

Рыжанкоў: ШАС — адна з асноў Еўразійскага свету, які фарміруецца

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва стала адной з асноў еўразійскага свету, які фарміруецца. Аб гэтым міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, працуючы ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Беларусь заўсёды выступае з актуальнымі ініцыятывамі для ўмацавання ўзаемадзеяння паміж краінамі — членамі ШАС у самых розных пытаннях. «Гэта і трансгранічнае супрацоўніцтва, і пытанні бяспекі, зніжэння тэрарыстычнай пагрозы, пытанні эканамічнага характару, — адзначыў міністр. — Вы бачыце: перыметр арганізацыі вельмі вялікі, гэта фактычна ўся Цэнтральная Азія. Ядро — Кітай, Індыя, Пакістан — займае значную частку еўразійскай прасторы. Вялізны рынак (больш за тры мільярды жыхароў), прычым, які дынамічна развіваецца, навукова-тэхнічна развіваецца. Я лічу, што наша арганізацыя — гэта таксама аснова еўразійскага свету, які фарміруецца».

Вялікія надзеі дзяржавы ўскладаюць на работу Банка развіцця ШАС, стварэнне якога было прынцыпова ўзгоднена на мінулагоднім саміце ў кітайскім Цяньцзіні. «Ён прызначаны ўзмацніць разлікі паміж краінамі ў нацыянальных валютах, вырашыць пытанні фінансавага характару і намеціць планы па пашырэнні інвестыцыйнага супрацоўніцтва за кошт сродкаў Банка развіцця ў краінах, дзе гэта неабходна», — расказаў кіраўнік МЗС.

Беларусь таксама зацікаўлена ўдзельнічаць у развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на прасторы ШАС. «Такія вялікія краіны, якія маюць значны навукова-тэхнічны патэнцыял, таксама павінны нарошчваць узаемадзеянне ў навукова-тэхнічным развіцці і ўзаемадапаўняць адна адну новымі цікавымі распрацоўкамі, асабліва ва ўмовах санкцый, абмежаванняў, фарміруючы свой прадукт, развіваючы свае ідэі», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю