Місія назіральнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўпершыню прымала ўдзел у назіранні за выбарамі ў Беларусі. У складзе місіі, якая працавала на выбарчых участках на працягу пяці дзен, за выбарамі назіралі 17 прадстаўнікоў з сямі дзяржаў—членаў ШАС. За час работы члены місіі наведалі 109 выбарчых участкаў.
Члены місіі адзначаюць актыўны ўдзел грамадзян у галасаванні і высокі прафесійны ўзровень падрыхтоўкі супрацоўнікаў участковых выбарчых камісій. «Дзейнасць выбарчых камісій насіла вельмі галосны, кваліфікаваны і незалежны характар, — звярнуў увагу кіраўнік місіі назіральнікаў ад ШАС, Генеральны сакратар ШАС Нурлан ЕРМЕКБАЕЎ. — Мы заўважылі высокую актыўнасць моладзі. Галасаванне ўсюды праходзіла спакойна, у рамках устаноўленага парадку ў прысутнасці прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацы».
Як падкрэсліў генсек ШАС, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпавядалі патрабаванням выбарчага заканадаўства нашай краіны, міжнародным абавязацельствам, прынятым Беларуссю.
«Парушэнняў норм нацыянальнага заканадаўства, якія ставілі б пад сумненне легітымнасць выбараў і якія маглі аказаць уплыў на вынікі выбараў, місіяй не адзначана, — рэзюмаваў Нурлан Ермекбаеў. — Місія прызнае выбары, якія адбыліся, празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі».
Фота Лізаветы ГОЛАД