Top.Mail.Ru

Шэстакоў: на фоне ўзрастаючай канфрантацыі неабходна прыкласці ўсе намаганні для супрацоўніцтва і ўзаемапавагі

На фоне абвастрэння крызісаў і ўзмацнення канфрантацыі неабходна прыкласці ўсе намаганні для захавання духу супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі, які зарадзіўся ў Сан-Францыска, адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў на мерапрыемстве ў Мінску з нагоды 80-годдзя падпісання Статута ААН, перадае БелТА.


«Беларусь па праву ганарыцца тым, што была ў ліку краін — заснавальніц ААН і адной з першых падпісала яе Статут. Гэта стала прызнаннем вялікага ўкладу беларускага народа ў Перамогу ў Другой сусветнай вайне і сімвалам яго імкнення да міру і бяспекі», — падкрэсліў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.

Яўген Шэстакоў звярнуў увагу, што гэта сустрэча праходзіць у Лошыцкай сядзібе беларускай сталіцы, дзе зарадзілася супрацоўінцтва паміж ААН і Беларуссю.

«Менавіта ў гэтым будынку, дзе цяпер размешчаны музей, у сярэдзіне 40-х гадоў мінулага стагоддзя размяшчалася Прадстаўніцтва Адміністрацыі ААН па аказанні дапамогі і аднаўленні (ЮНРРА). Ужо ў гэтым стагоддзі ў старонкі гісторыі Лошыцкай сядзібы былі ўпісаны мерапрыемствы з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прымеркаваныя да знакавых дат ААН», — адзначыў намеснік міністра.

Ён вітаў ветэранаў дыпламатычнай службы Беларусі, многія з якіх працавалі ў прадстаўніцтвах нашай краіны пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, ветэраны беларускай дыпламатычнай службы, замежныя дыпламаты, моладзь, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў.

26 чэрвеня спаўняецца 80 гадоў з дня падпісання Статута ААН у Сан-Францыска. Стварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый заклала асновы пасляваеннага светапарадку, а палажэнні Статута ААН сталі ключавым элементам сістэмы міжнароднага права.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю